Igor Bancer personal www!

+ 375 (33) 6333333

ru
|
pl
|
en
|
de
|
fr
Ігар Банцэр - гарадзенскі музыка, вiдэаблогер, рознарабочы, грамадскі актывіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску (БССР). З 1986 году жыве ў Гродне, дзе прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і займаецца анімацыяй культуры. У дадзены момент з'яўляецца вакалістам легендарнага андэграўндавага гурта Mister X, а таксама займае пасаду Дырэктара Культурна-Асветніцкай Установы "Гродзенскі рок-клуб". Жанаты. Мае траіх дзяцей. Не спажывае алкаголь. Не есць мяса. Захапляецца ММА, тайскім боксам, рэгбі. Прытрымліваецца антыфашыстоўскіх і антырасісцкіх поглядаў, пра што не саромеецца казаць адкрыта. 20.10.2020 быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе і правёў у турме 5 месяцаў. На судзе ў сакавіку 2021 абвясціў сухую галадоўку ў знак прававога дэфолту ў Беларусі і немагчымасці абараніць сябе іншымі метадамі, у выніку ён быў вызвалены з турмы і адпраўлены ў Віцебск на год прымусовай працы ("хiмiя").